Незабыўны плён

Мінула 120 гадоў ад той пары, калі нарадзіўся ў вёсцы Нізок Уздзенскага раёна будучы байкапісец, драматург, акадэмік, дэпутат Кандрат Кандратавіч Крапіва (Атраховіч). 5 сакавіка Сярэдяя школа № 2 горада Узды, якая носіць яго імя, адзначала юбілей знакамітага суайчынніка. Да гэтай даты быў прыўрочаны шэраг мерапрыемстваў. Назву “Крапівінскі” насіў тыдзень перад святкаваннем. Дырэктар школы Алена Аляксандраўна Іаргачова, настаўнікі, вучні – усе прынялі ўдзел у справе ўвекавечання  памяці Кандрата Кандратавіча.

Былі запрошаны на сустрэчу Саветнік старшыні Савета Беларускага Рэспубліканскага Літаратурнага Фонда, пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ Васіль Аляксандравіч Шырко, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, супрацоўнік рэдакцыі Ўздзенскай раённай газеты “Чырвоная зорка” Віктар Вацлававіч Сабалеўскі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Віктараўна Технебедзіна, член Уздзенскага літаратурнага аб’яднання “Нёманец” Тамара Антонаўна Каляда.

Спачатку госці і настаўнікі зрабілі сумесныя фатаздымкі. Затым прайшлі на другі паверх школы, дзе настаўнік гісторыі Андрэй Мікалаевіч Ярмольчык правёў цікавую экскурсію. Ён прадэманстраваў калекцыю фотаработ з краявідамі Уздзеншчыны.

На трэйцім паверсе былі размешчаны карціны настаўніка выяўленчага мастацтва Андрэя Міхайлавіча Лычкоўскага і малюнкі яго вучняў.

Затым можна было перамясціцца ў адноўлены музей Кандрата Крапівы, дзе адбыліся Крапівінскія чытанні. Вучні распавядалі аб жыццёвым і творчым шляху беларускага пісьменніка, уславіўшага родны кут. Васіль Шырко расказаў пра сустрэчы з Кандратам Крапівой, аб тым, якую дапамогу ён аказаў земляку, што рабіў першыя крокі творцы.

Віктар Сабалеўскі, Таццяна Цехнебедзіна, Тамара Каляда, Ліана Тападзе прачыталі свае вершы.

На сустрэчу завітала Сталічнае тэлебачанне. Быў зняты матэрыял для перадачы аб Кандраце Кандратавічы.

Настаўнікі, вучні, пісьменнікі спусціліся на першы паверх, у актавую залу. А там разгарнуўся Крапівінскі кірмаш: інсцэніроўка баек Кандрата Крапівы. У ім прыняў ўдзел школьны тэатр-студыя “Вітамін” пад кіраўніцтвам Марыны Мікалаеўны Шыцікавай.

Усім было цікава, ніхто не застаўся раўнадушным. Сумесная праца дазволіла стаць бліжэйшымі адзін да аднаго, дала магчымасць лепей пазнаёміцца. А гэта, не сумненна, прынясе карысць ў далейшых зносінах.

 

Кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Творчая лабараторыя”

СШ № 2 імя К.Крапівы

Ліана Тападзе

cs-nsk

Добавить комментарий



Обновить