Библиотечные новости

 

13 cентября 8 класс посетил библиотеку

 У наш час усё больш падлеткаў, як за мяжой, так і ў Беларусі, пачынаюць свой працоўны шлях да паўналецця. 

Маладыя жадаюць як мага раней зарабіць “свае” грошы і стаць хоць на нейкі час самастойнымі і незалежнымі ад бацькоў. Але пры адсутнсці жыццёвага вопыту падлетак можа трапіць у пастку несумленнага наймальніка, ці наогул не здолее ўладкавацца на працу. Каб пазбегнуць гэтых і іншых непрыемнасцей моладзі абавязкова трэба ведаць азы працоўнага заканадаўства і свае правы.

З мэтай пашырэння прававой асветы падлеткаў 13 верасня раённая бібліятэка запрасіла на актуальную размову школьнікаў Уздзенскай СШ № 2 імя К. Крапівы.

 

 

Бібліёграф В. Курыльчык азнаёміла падлеткаў з Законам Рэспублікі Беларусь аб правах дзіцяці і Працоўным кодэксам, з заканадаўчымі нюансамі працаўладкавання непаўналетніх, патрабаваннямі да ўмоў іх працы.  Размова суправаджалася паказам відэаролікаў “Канвенцыя аб правах дзіцяці” і “Твае правы і абавязкі”, выставай-праглядам “Моладзі аб працоўным праве”.  Пад час размовы юнакі і дзяўчаты не толькі адказвалі на пытанні, але і задавалі свае, што паказала даволі вялікую дасведчанасць падлеткаў у пытаннях працоўнага заканадаўства і зацікаўленасць ў атрыманні новых прававых ведаў.

 

cs-nsk

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить