Свята бяспекі – з часопісам «Юный спасатель»!

На Уздзеншчыне часопіс «Юный спасатель» дзеці і падлеткі чытаюць паўсюдна: дома – з бацькамі, брацікамі і сястрычкамі, у школе – у залах бібліятэк, на пазакласных занятках. Пазнавальныя публікацыі і шэраг гульнёвых заданняў прывабліваюць самых патрабавальных маленькіх чытачоў. Дзеці з нецярпеннем чакаюць чарговага выпуска часопіса... А калі да іх з гульнёвымі праграмамі, прысвечанымі бяспецы жыццядзейнасці, прыязджаюць карэспандэнты, дзятва надае гэтым дням статус свята – Свята Бяспекі...

14 лістапада спецыяльны карэспандэнт часопіса «Юный спасатель» па Мінскай вобласці Таццяна Яшчанка разам з работнікамі Уздзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правяла тэматычную сустрэчу з навучэнцамі сярэдняй школы № 2 імя К.К. Крапівы. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем сталі ўдзельнікамі святочнага мерапрыемства з мноствам конкурсаў, гульняў, падарункаў і сюрпрызаў ад любімага перыядычнага выдання.

Школьнікі не толькі выконвалі ўмовы заданняў ад Таццяны Яшчанкі, але і стараліся зрабіць гэта «на выдатна!»: кожны годна трымаў своеасаблівы іспыт на ганаровае званне юнага ратавальніка. Дзеці дэманстравалі веды асноў бяспекі жыццядзейнасці, таленты, адметныя фізічныя здольнасці і найлепшыя рысы характару. Паўтарылі разам з шаноўнай госцяй навучэнцы і правілы бяспечных паводзін дома, на вуліцы, у школе, алгарытмы дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

Па завяршэнні «іспытаў» усе ўдзельнікі мерапрыемства былі ўзнагароджаны прызамі ад часопіса і... прыняты ў шэрагі юных ратавальнікаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы хлопчыкі і дзяўчынкі далі і слова ніколі не парушаць правілы бяспекі жыццядзейнасці, сачыць, каб надзвычайныя сітуацыі былі папярэджаны...

 

cs-nsk

Добавить комментарий



Обновить