Нашчадкі Кандрата Крапівы наведалі школу

Хлебам-соллю вітала школа ўнучку К.Крапівы Алену Атраховіч і яго праўнука Глеба. Госці наведалі школьны музей, пазнаёміліся з краязнаўчай дзейнасцю дапытлівых вучняў нашай школы.

Алена Атраховіч падарыла школьнаму музею графічныя аркушы па творах К.Крапівы мастака Анатоля Александровіча, якія сталі каштоўным экспанатам. Яшчэ адным падарункам сталі новыя выданні твораў славутага пісьменніка.

На сцяне другога паверха навучальнай установы размясцілася выстава фотакарэспандзента газеты «Звязда» Яўгена Пясецкага «Каб сэнс жыцця пазналі вы, чытайце байкі Крапівы» — таксама падарунак школе.

 

Дэрэктар Узденскай сярэдняй школы №2 Алена Аляксандраўна Іаргачова і госці школы

 

Фота на памяць у школьным музеі.

 

Алена Атраховіч і настаўнік гісторыі Узденскай сярэдняй школы №2 Андрэй Мікалаевіч Ярмольчык.

 

Алена Атраховіч і вучні слухаюць паведамленні краязнаўцаў пра жыццё і творчасць Кандрата Крапівы.

 

Падарунак школе ад унучкі К. Крапівы — адно з новых выданняў твораў пісьменніка.

 

Фотакарэспадэнт газеты «Звязда» Яўген Пясецкі прэзентуе фотаздымкі мінскай выставы, прысвечанай Кандрату Крапіве: «Каб сэнс жыцця пазналі вы, чытайце байкі Крапівы».

 



 

cs-nsk

Добавить комментарий



Обновить