Школьный музей

 

Музей К. Крапівы ў сярэдняй школе №2 бый заснаваны 1 красавіка 1996 г. Адкрыты ён быў на падставе загаду дырэктара школы. Размешчаны  на 3-ім паверсе будынка школы ў асобным пакоі плошчай 22,5 м2. Маецца сем насценных экспазіцый. Яны расказваюць у фотаздымках пра найбольш важныя вехі з жыцця Кандрата Крапівы. Сем прысценных вітрын змяшчаюць  у сабе асабістыя рэчы знакамітага земляка, падарункі, кнігі.

Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

  • Слова Кандрата жыве
  • На роднай зямлі
  • Сярод родных
  • Ганаровая праца
  • Свой сярод сваіх
  • У тэатральным асяроддзі

Колькасць экспанатаў асноўнага фонду 146 адзінак. Найбольш каштоўныя экспанаты: ікона "Мікалай-цудатворац", асабістыя рэчы К. Крапівы (акуляры, шалік, ручка, плашч), прадметы сялянскага побыту (калаўрот, лапці, ручнік вышываны).

У сценах  музея праводзяцца экскурсіі, выставы, літаратурныя сустрэчы; працуе гурток "Уздзеншчына літаратурная".

За 2011-2012 навучальны год музей наведала 450 вучняў і гасцей школы.

Запрашаем наведаць школьны літаратурны музей К. Крапівы!

 

Фотаздымкі музейных экспанатаў