ДЭКРЭТ

  

 

 

 

 

 

 

 

 

— Здароў, Максім!
Забыўся, брат, на нас зусім.
Расказвай, што чуваць.
— Браточак, не магу!
— Ты мо сюды адпачываць?
— Ды не, бягу!
Я жду бяды з усіх бакоў.
— А што з табою? Можа, не сакрэт?
— Ды ў цэнтры (чуў мо?) выдалі дэкрэт —
На мяса здаць усіх быкоў,
Якім мінула дзесяць год.
Пастой... Прысядзь ды вытры пот...
Дык ты ж чаго падмазаў пяты?
— А мне ўжо бачыш, дваццаць пяты,
Дык страх такі напаў, не ведаю, дзе дзецца.
— Не разумею я... То ты ж не бык, здаецца,
I не ўцякаць табе я моцна буду раіць.
— Яно то так, але ж — гады...
Каб не нажыць якой бяды.
Дзкрэты як у нас, часамі, разбіраюць?
Не разбяруцца, зловяць — чык,
Тады й даводзь, што ты не бык.

1928

 

 

{jcomments on}