ОЙ, НЕ ХАДЗІ, ФРЫЦУ, ДЫЙ НА ВЕЧАРНІЦУ

Ой, не хадзі, фрыцу,
Дый на вечарніцу,
Бо на вечарніцы
Дзеўкі чараўніцы.

Катора дзяўчына
Аб радзіме дбае,
Такая для фрыца
Злыя чары мае.

У суботу фрыца
Дый прываражыла,
У нядзелю ўночы
Спаці палажыла.

Палажыла фрыца,
Каб не ўстаў ніколі,
Каб не засціў волі
Для дзявочай долі.

1943

{jcomments on}