МЫ АДДЗЯКУЕМ

Адказ беларусаў сатрапу Гітлера
Вільгельму Кубэ на яго 
праект зямельнай рэформы

Гер гаўляйтэр Вільгельм Кубэ
Склаў праект рэформы:
Маскіруючыся груба,
Нам рыхтуе ёрмы.
Гер ахоплен тым жа шалам,
Што й ягоны фюрэр:
Мажа, шэльма, нашым салам
Ды па нашай скуры.
Землю нашу, як спакусу,
Суліць нам «сардэчна»,—
У арэнду беларусу
Аддае «навечна».
Апякуецца над намі
Вырадак гадзюкі,
Каб нямецкімі рабамі
Мы былі і ўнукі;
Спакушае селяніна
Жульніцкім манерам:
«Будзе вам жыццё — маліна
Пад нямецкім герам».
О, мы геру Кубэ верым
I аддзячыць зможам:
Той праект мы разам з герам
У зямлю паложым.

1942

{jcomments on}