АПОШНЯЯ СТАЎКА ГІТЛЕРА

Заядлы ігрок і упарты
Гітлер — фашысцкі пёс.
Паставіў усё ён на карту —
Гонар дзяржавы, свой лёс.

Гебельс круціць шарманку,
Значыць — у Гітлера туз;
Крыкнуў ён хрыпла: «Па банку!
Іду... на Савецкі Саюз».

Мы адказалі: «Біта!
Пад Растовам і пад Масквой...»
Цяпер мы прымусім бандыта
Расплаціцца сваёй галавой.

1942

{jcomments on}