ВЯСНОВЫ КІРМАШ КВЕТАК У БЕРЛІНЕ

На Берлінскім кірмашы
Многа кветак для душы...
Для тае душы, што з цела
Ў рай да бога паляцела.

Гандаль добра йдзе бязмерна,
I прыбытак ёсць казне:
Мо на кветках Гітлер верне,
Што ён страціў на вайне.

1944

{jcomments on}