Обратная связь
Здесь вы можете в виде комментария:
- Оставить комментарии по работе сайта;
- Задать вопрос администратору сайта;
- Задать вопрос школьной администрации.
Огромная просьба в постановке вопроса не выходить за рамки приличия.
Такие вопросы публиковаться на сайте не будут.
Школьный музей

Музей К. Крапівы ў сярэдняй школе №2 бый заснаваны 1 красавіка 1996 г. Адкрыты ён быў на падставе загаду дырэктара школы. Размешчаны на 3-ім паверсе будынка школы ў асобным пакоі плошчай 22,5 м2. Маецца сем насценных экспазіцый. Яны расказваюць у фотаздымках пра найбольш важныя вехі з жыцця Кандрата Крапівы. Сем прысценных вітрын змяшчаюць у сабе асабістыя рэчы знакамітага земляка, падарункі, кнігі.
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
-
Слова Кандрата жыве
-
На роднай зямлі
-
Сярод родных
-
Ганаровая праца
-
Свой сярод сваіх
-
У тэатральным асяроддзі
Колькасць экспанатаў асноўнага фонду 146 адзінак. Найбольш каштоўныя экспанаты: ікона "Мікалай-цудатворац", асабістыя рэчы К. Крапівы (акуляры, шалік, ручка, плашч), прадметы сялянскага побыту (калаўрот, лапці, ручнік вышываны).
У сценах музея праводзяцца экскурсіі, выставы, літаратурныя сустрэчы; працуе гурток "Уздзеншчына літаратурная".
За 2011-2012 навучальны год музей наведала 450 вучняў і гасцей школы.
Запрашаем наведаць школьны літаратурны музей К. Крапівы!
Фотаздымкі музейных экспанатаў
Спіс твораў Кандрата Крапівы
Сатырычна-гумарыстычныя кнігі
- “Асцё” (1925);
- “Крапіва” (1925);
- “Біблія” (1926);
- “Байкі” (1927);
- “Ухабы на дарозе” (1930);
- “Пра нашых шкоднікаў, папоў ды ўгоднікаў” (1930);
- “Хвядос – Чырвоны нос” (1931, паэма);
- “Калючы строй” (1932);
- “Выбраныя байкі” (1932);
- “Выбраныя вершы” (1935);
- “Выбраная сатыра” (1938);
- “Выбраныя творы” (1941, 1947, 1948);
- “Смех і гнеў” (1946);
- “Сатыра і гумар” (1954);
- “Жаба ў каляіне” (1957);
- “Байкі, вершы і п’есы” (1960);
- “Сорак баек” (1966);
- “Вершы і байкі” (1967, 1990);
- “Байкі і вершы” (1971);
- “Пучок жыгучкі» (1973);
- Кніга для дзяцей “Загадкі дзеда Кандрата” (1986).
П’есы
- “Канец дружбы” (апублікавана і пастаўлена ў 1934);
- “Партызаны” (апублікавана і пастаўлена ў 1937);
- “Хто смяецца апошнім” (апублікавана і пастаўлена ў 1939 г., па сцэнарыі аўтара пастаўлены ў 1954 г. аднайменны кінафільм);
- “Проба агнём” (апублікавана і пастаўлена ў 1943);
- “Валодзеў гальштук” (1945, 1946);
- “Мілы чалавек” (1945, 1956, пастаўлена ў 1946);
- “З народам” ( апублікавана і пастаўлена ў 1948);
- “Пяюць жаваранкі” (апублікавана і пастаўлена ў 1950, па сцэнарыі аўтара пастаўлены ў 1953 г. аднайменны кінафільм);
- “Зацікаўленая асоба” (апублікавана і пастаўлена ў 1953);
- “Людзі і д’яблы” (апублікавана і пастаўлена ў 1958);
- “Брама неўміручасці” (1973, пастаўлена ў 1974);
- “На вастрыі” (1982, пастаўлена ў 1983).
Зборнікі прозы
- “Апавяданні” (1926);
- “Людзі-суседзі” (1928);
- “Жывыя праявы ” (1930);
- раман “Мядзведзічы” (кніга 1-я, 1932);
- нарыс “Герой Савецкага Саюза Міхаіл Сільніцкі” (1943);
- Збор твораў у 3-х (1956), 4-х (1963), 5-ці (1974 – 1976) тамах;
- Выбраныя творы ў 2 тамах (1986).
Аўтар літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў, лінгвістычных прац, адзін з навуковых рэдактараў (з Я. Коласам і П. Глебкам) «Русско-белорусского словаря» (1953), навуковы рэдактар «Беларуска-рускага слоўніка» (1962, выданне 2-е перапрацаванае і дапоўненае ў 1988 – 1989), «Русско-белорусского словаря» (выданне 2-е, перапрацаванае і дапоўненае, 1982), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5-ці тамах (1977 – 1984) і інш.
На беларускую мову пераклаў асобныя працы К. Маркса, Ф. Энгельса, У. І. Леніна, творы Дз. Фанвізіна, І. Крылова, А. Пушкіна, М. Гогаля, А. Астроўскага, А. Чэхава, У. Маякоўскага. А. Твардоўскага, Т. Шаўчэнкі і інш.
Жывое слова пра пісьменніка
"Ёсць людзі, якія маюць быццам не адно жыццё, не адну біяграфію, - жыццё іх упрыгожвае многія тысячы жыццяў, біяграфій! Дзелячыся з мноствам людзей багаццем сваёй душы, чалавек тады не бяднее, а наадварот – узбагачаецца сілай народа, яго ўдзячнасцю і любоўю. Такім чалавекам – сапраўдным сынам народа – мы называем і Кандрата Крапіву."
Янка Брыль
“Крапіва, безумоўна, вялікі майстар байкі і камедыі, але ён і добры лірычны паэт, і цудоўны бытапісец. Дыяпазон яго творчасці вельмі шырокі, таму што пісьменнік шырока глядзіць на жыццё і глыбока пранікае ў яго тайнікі: ён бачыць у ім і гераічнае, і трагічнае, і смешнае”
Пятро Глебка
“Можна зайздросціць пісьменніцкаму шчасцю Кандрата Крапівы, але разумней будзе вучыцца ў яго. А вучыцца ёсць чаму, бо Крапіва Кандрат Кандратавіч з тых старэйшых пісьменнікаў, у якіх ёсць чаму вучыцца – гэта школа літаратурная, школа навуковая, школа чалавечая”
Алесь Петрашкевіч
"Кандрат Кандратавіч Крапіва – адзін з папулярнейшых і славутых пісьменнікаў нашай рэспублікі. Вясновыя галасы зямлі – у ягоным голасе, ясныя промні – у яго шчырым сэрцы: доля народа, Радзіма жыве, іскрыцца ў яго творах”
Антон Бялевіч
“Уся творчасць К. Крапівы трывала сваімі карэннямі звязана з лёсам народа, вырасла з самага жыцця, шчодра, шаноўна і ўмела ўвабрала ў сябе невычарпальнае багацце жывой народнай мовы, сілы і мудрасці народнай”
Антон Бялевіч
“Стыхія камічнага, якая выбухнула ў крапівінскім таленце, была такой напорыстай, магутнай, што адразу забяспечыла паэту-сатырыку самую шырокую і ўдзячную аўдыторыю. Рагатала ўся Беларусь: байкі, вершы Кандрата Крапівы чыталі, атрымаўшы свежую газету і пасеўшы на прызбе, вясковыя дзядзькі, без іх не абыходзіліся самадзейныя спектаклі, сходкі, з крапівінскімі прыпеўкамі ішлі ў наступ за новы быт рашучыя камсамольцы дваццатых і трыццатых гадоў”
Іван Навуменка
“Ён кожнаму з нас падарыў “акуляры”, якія дапамагалі бачыць свет смешным”
Мікалай Матукоўскі
“Мы, купалаўцы старэйшага пакалення, з вялікай удзячнасцю і пашанай ставімся да Кандрата Кандратавіча – мага, чараўніка, які ўзбагаціў нашы душы, веды, абудзіў у нас жаданне ствараць дабро, служыць людзям”
Здзіслаў Стома
“Калі б не было Кандрата Кандратавіча, то і мяне не было б, а, можа, і ўсіх нас...”
Андрэй Макаёнак
Жыццёвы шлях Кандрата Крапівы ў фотаздымках
Маленства і юнацтва
З сябрамі і пісьменнікамі-аднадумцамі
У сталасці
Еще статьи...
- Кандрат Крапіва (1896 - 1991)
- Учителя-дефектологи
- Социально-психологическая служба
- Учителя музыки, трудового обучения, ИЗО и физической культуры.




































